“За кожнай лічбай – наша праца і нашы канкрэтныя недапрацоўкі”

У супастаўных цэнах аб’ём вырабленай прамысловай прадукцыі за студзень-чэрвень 2010 года павялічыўся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага на 5,8%, і ўсё ж прагнознае заданне – 111,2% – выканаць не ўдалося, канстатавала ў ходзе дакладу аб выніках работы народнай гаспадаркі і выканання прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за першае паўгоддзе на пашыраным ліпеньскім пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта намеснік начальніка аддзела эканомікі Наталля Прышчэпа. Ёю адзначалася, што вытворчасць прадукцыі ўдалося павялі­чыць шасці прадпрыемствам, а вось ЗАТ “Мальвіна” (70,6%) і КУП “Клецкі РКБА” (87,3%) знізілі аб’ёмы. Наталля Пятроўна прывяла і такія дадзеныя: за прайшоўшае паўгоддзе, параў­ноўваючы з тым жа часам мінулага, сярэдняспіскавая колькасць прамыслова-вытворчага персаналу склала 1502 чалавекі і знізілася на 9,3%, а прадукцыйнасць працы павялічылася на 16,7%. Спажывецкіх тавараў за справаздачны перыяд выраблена на суму 79,7 млрд. руб. (105,1%), аднак зноў жа прагнозны паказчык – 111,4% – не дасягнуты. Неналежным чынам тут спрацавалі калектывы ЗАТ “Мальвіна” (69,5%) і ААТ “Клецкі мехзавод” (95,3%). На 70% (за студзень-май) узрасла выручка прамысловых прадпрыемстваў раёна ад рэалізацыі тавараў, прадукцыі, работ і паслуг, а іх рэнтабельнасць склала 17,3% супраць мінус 12,7% за той жа перыяд летась. На жаль, заключыла дакладчык, прагнознае заданне па тэмпах росту валавой прадукцыі не выканала ні адна сельскагаспадарчая арганізацыя, хаця яе вытворчасць узрасла і адпавядае 103,7% да аналагічнага мінулагодняга паказчыка. Павысіўся (на 109,2%) і ўзровень сярэднямесячнай заработнай платы – 779 тыс. рублёў. Гэта ў сярэднім па раёне за паўгоддзе, а ў чэрвені яна склала 875,1 тыс. руб. (117,2%).

“За кожнай лічбай – наша праца і нашы канкрэтныя недапрацоўкі. За намі – калектывы, заработная плата кляччан і іх настрой”, – звяртаючыся да кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый раёна, сказаў старшыня райвыканкама А.С.Бойка. Таму пастаўлена задача забяспечыць да канца года выкананне дапушчаных адставанняў і выйсці на ўстаноўленыя аб’ёмы вытворчасці, агавораны і канкрэтныя меры рэалізацыі даннага па­трабавання. Прынятым рашэннем адзначана недастатковая работа шэрага кіраўнікоў, да якіх прыняты меры матэрыяльнага спагнання.

Заслухана таксама інфармацыя дырэктара Клецкай цэнтралі­заванай бібліятэчнай сістэмы Л.У. Цімавец аб ролі сельскай бібліятэкі ў выкананні “Дзяржаўнай пра­грамы адраджэння і развіцця сяла”. Прызнана, у прыватнасці, што сельскія бібліятэкі сістэмы выкарыстоўваюць цікавыя і дасканалыя формы і метады абслугоўвання чытачоў, пашыраюць свае сацыяльныя функцыі, мэтанакіравана працуюць па арганізацыі вольнага часу насельніцтва.

Членамі райвыканкама і прысутнымі горача і зацікаўлена абмяркоўвалася інфармацыя намесніка старшыні раённай камісіі па справах непаўналетніх Л.П.Драчынскай аб ходзе рэалізацыі ў Клецкім раёне Дзяржаўнай праграмы па прадухіленні і пераадоленні п'янства і алкагалізму на 2006-2010 гады. Аб выніках разгляду зваротаў грамадзян, якія паступілі ў першым паўгоддзі, далажыў кіраўнік справамі райвыканкама В.В.Сёмуха. Па кожным разгледжаным пытанні прыняты адпаведныя рашэнні.

Вольга Русіновіч.

“За кожнай лічбай – наша праца і нашы канкрэтныя недапрацоўкі”: 2 комментария

  • 08.08.2010 в 7:53 пп
    Permalink

    Правильная Валентина, очень легко инкогнито сейчас рассуждать, что да как нужно делать и как поступать. Не знаю, где вы работаете, но куда только девается ваша жажда правдивости, когда в организации являются журналисты. Хочется ошибиться, но вы бы тоже наверняка поучавствовали в том, чтобы сформировать у корреспондента приятное впечатление и снабдить его бравурными цифрами. Проявляли бы лучше свою смелость в беседе. Если критика будет конструктивной, то никакие запреты не станут преградой распространить эту информацию. Можете написать мне по адресу myslia@yandex.ru о том, чтобы мы могли написать и сказать правдиво.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 07.08.2010 в 9:39 пп
    Permalink

    Пишите и ГОВОРИТЕ ПРАВДУ!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *